19 лютага ў 19:00 у ТЮГу адбудзецца прэм’ера спектакля «Калі прачнецца Бог...» паводле «Споведзі» Ларысы Геніюш. Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова.
«Калі прачнецца Бог...» – гэта новы спектакль у межах праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».
Анатацыя:
«Калі прачнецца Бог...» і ўзварушыцца сумленне, што рабіцьмуць абыякавыя і бязлітасныя? – перапытвае Ларыса Геніюш, аддаўшы «..жыццё сваё змаганню і цярпенню за свой народ».
Мы нагадваем, што спектаклі з гэтага праекта ўдзельнічаюць у акцыі: 1+1=3.
З 23 па 26 лютага пры наведванні ад 2-х спектакляў з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» мы падарым запрашальны квіток* на любы спектакль з гэтага цыкла!
*Каб атрымаць запрашальны квіток, калі ласка, прад’явіце на касе тэатра ўжо набытыя квіткі на іншыя два спектаклі праекта з 23 па 26 лютага ў электронным ці друкаваным выглядзе.
20.09.2023
З 15 па 17 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылося ўрачыстае адкрыццё 68-га тэатральнага сезона.
19.09.2023
З 19 па 24 верасня 2023 года ў Мінску пройдзе IV Фестываль беларусаў свету, арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
17.09.2023
17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.
17.09.2023
Сёння, 17 верасня, ТЮГ падрыхтаваў да Дня народнага адзінства праграму "МЫ ВМЕСТЕ".
11.09.2023
4 кастрычніка 2023г. у нашым тэатры пройдуць гастролі Ульянаўскага ТЮГа.