3 кастрычніка ў 19.00 на сцэне нашага тэатра будзе паказана дакументальная драма дакументальная драма па аднайменнай кнізе лаўреата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч рэжысёра Валерыя Анісенка «Время секонд хенд» 16+.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка
Сцэнограф – Андрэй Жыгур
Музычнае афармленне, аўтарства песні – Дзяніс Фешчанка
Пластыка – Дзіна Юрчанка
Відэамантаж – Вячаслаў Сікора
Працягласць спектакля – 1 г. 30 хв.
Спектакль створаны ў жанры «дакументальная драма» і з'яўляецца своеасаблівым вандраваннем у наша савецкае мінулае. У творы пісьменніцы - шматгалоссе сведак, у кожнага з якіх быў свой выпакутаваны досвед жыцця. Кніга і спектакль па ёй дапамагаюць разабрацца ў дэталях таго часу. Гэта аб тым, як людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы і нават жыцці былых савецкіх грамадзян. «Жывыя» успаміны - як аскепкі памяці – больш яркія і пераканаўчыя, чым любы прыдуманы мастацкі твор. Спектакль ідзе на рускай мове.
4 кастрычніка у 19.00 у ТЮГу можна паглядзець інтэрнэт-камедыю «Любовь.Собак@.Точка.Ru» 16+ рэжысёра Рамана Самгіна па п’есе Лявона Агулянскага.
Рэжысёр – Раман Самгін
Мастак-пастаноўшчык – Максім Абрэзкаў
Балетмайстар – Сяргей Зарубін
Працягласць спектакля – 1 г. 40 хв. без антракта
Аўтар п’есы Лявон Агулянскі: «Віртуальнае жыццё не заменіць рэальнае. Там, на іншым краю Інтэрнэта – Чалавек з сапраўднай тугой, сапраўдным болем, сапраўднай прагай кахання…». Жанр спектакля – камедыя. Але паколькі гэта гісторыя пра каханне, то камедыя – лірычная. Ён – рускамоўны іншаземец, Яна – турыстка з Масквы. Пазнаёміліся, гутарылі ў віртуальнай прасторы. Натуральна, у Інтэрнэце паднасілі сабе ў выгадным свеце і раптам вырашылі ад віртуальнай прасторы перайсці да рэальнай! Гледачы стануць сведкамі забаўных і адначасова кранальных пошукаў «адрозненняў».
26.11.2019
16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.
22.11.2019
Перад паказам юбілейнага 50-га спектакля «Сіняя птушка» ў ТЮГу адбыліся святочные мерапрыемствы.
19.11.2019
24 лістапада ў 11.00 спектакль «Сіняя птушка» будзе паказаны ў 50-ы раз!
24.10.2019
Звярніце ўвагу – змяніўся час пачатку некаторых спектакляў!
24.09.2019
19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.
12.09.2019
Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.
12.09.2019
2 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіць спектакль “Я бачу сонца” на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.