Напярэдадні Дня выратавальніка
17 студзеня, напярэдадні Дня выратавальніка, ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад спектаклем “Кентервильское привидение” адбылося мерапрыемства “Планета детства без бедствий” адукацыйна-прафілактычнага праекта “Школа безопасности”, арганізаванага сумесна з Ленінскім РАНС (раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях).

Дзеці актыўна прынялі ўдзел у адукацыйнай віктарыне, якую правёў старшы інспектар Ленінскага РАНС Куніцкі Павел Аляксандравіч.
Для юных гледачоў былі прадстаўлены настольныя гульні і конкурсы па асновах паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама мультфільм “Волшебная книга МЧС”.












