Бяспечны Новы год
23 снежня ў установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад навагоднім спектаклем «Ау, Дед Мороз! или Тайна забытой сказки» адбылося мерапрыемства «Бяспечны Новы год» адукацыйна-прафілактычнага праекта «Школа бяспекі», арганізаванага сумесна з Ленінскім РАНС (раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях).

Дзеці даведаліся, як правільна карыстацца святочнымі ўпрыгожваннямі і электрагірляндамі, захоўваць асцярожнасць з агнём і піратэхнікай, берагчы здароўе ў зімовыя дні і клапаціцца пра бяспеку падчас святаў.
Для юных гледачоў былі прадстаўлены настольныя гульні і конкурсы па асновах паводзінаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама мультфільм «Цудадзейная кніга МНС».











