
На першым паверсе было праведзена прафілактычнае мерапрыемства «Абарані сябе ад хваробы», сумеснае з Гарадскім цэнтрам здароўя ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Дзеці даведаліся, як правільна клапаціцца пра гігіену і харчаванне, каб умацаваць здароўе і абараніць сябе.
На другім паверсе для гледачоў была падрыхтавана канцэртная праграма, рэалізаваная сумесна з Мінскім дзяржаўным музычным каледжам імя М. І. Глінкі.












