
Сёння каля мемарыяльнага комплексу «Шталаг 352» па вул. Ціміразева адбылася цырымонія ўскладання кветак. У мерапрыемстве прыняў удзел Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача».
Памяць пра ахвяр генацыду — гэта не толькі даніна павагі загінутым, але і маральны арыенцір для будучых пакаленняў. Важна нагадваць пра кошт чалавечага жыцця, пра трагічныя наступствы нянавісці і гвалту, пра неабходнасць абараняць мір і годнасць кожнага чалавека.













