
З вітальнымі прамовамі выступілі Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Дубаі Жалдыбін Аляксей Уладзіміравіч і дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Палякова-Макей Вера Аляксандраўна.
Тэатр выказвае падзяку Генеральнаму консульству Рэспублікі Беларусь у Дубаі за прадастаўленую магчымасць падзяліцца дабрынёй, цеплынёй Беларусі і атмасферай надыходзячага свята. Асобая падзяка адрасавана партнёрам за садзейнічанне ў арганізацыі паказу.
















