Мы на гастролях у Екацярынбургу!
6-7 красавіка Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадставіў на сцэне Екацярынбургскага тэатра юнага гледача спектакль "Женя+Таня =Любовь" па матывах рамана А. С. Пушкіна "Евгений Онегин" і спектакль-квэст "Enter" в лето".

Паказы адбыліся ў рамках гастроляў, прысвечаных 95-годдзю Екацярынбургскага ТЮГа.
6 красавіка быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача і Екацярынбургскім тэатрам юнага гледача. Сімвалам новага сяброўства стала лялька ў народным строі, якую наша дэлегацыя падарыла тэатру-імянінніку.
Таксама ў святочных гастролях прынялі ўдзел тэатры з Масквы, Бішкека і Санкт-Пецярбурга.
