Тэрыторыя здароўя
29 кастрычніка ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» адбылося мерапрыемства «Прафілактыка інфекцыйных захворванняў», арганізаванае ў рамках праекта «Тэрыторыя здароўя», сумесна з «Гарадскім цэнтрам здароўя» пры дзяржаўнай установе «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
У ходзе мерапрыемства спецыялісты «Гарадскога цэнтра здароўя» правялі інтэрактыўны занятак, накіраваны на інфармаванне дзяцей аб спосабах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, важнасці вакцынацыі і прытрымлівання правілаў асабістай гігіены.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі карысныя матэрыялы і рэкамендацыі, што спрыяла павышэнню іх дасведчанасці пра здароўе.