Школа бяспекі
26 кастрычніка ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад спектаклем «Винни-Пух и все-все-все» адбылося мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праекта «Школа безопасности», сумесна з Ленінскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.
Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці дзяцей і іх бацькоў аб правілах бяспекі ў розных сітуацыях. Удзельнікі атрымалі парады ад супрацоўнікаў Ленінскага РАНС, а таксама змаглі задаць ім пытанні і паўдзельнічаць у інтэрактыўных занятках.