Новае пагадненне аб супрацоўніцтве
25 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу ў рамках XIV пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж Урадам Санкт-Пецярбурга і Урадам Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне пагаднення аб творчым супрацоўніцтве паміж дырэктарам установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» Верай Аляксандраўнай Паляковай-Макей і дырэктарам Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Тэатр юных гледачоў ім. А. А. Бранцава» Святланай Васільеўнай Лаўрацовай.
Мэта дагавора – садзейнічанне пашырэнню сувязяў і ўзаемадзеянне ў галіне культуры і мастацтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
На пасяджэнні прысутнічалі прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Аляксандравіч Галоўчанка, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Дзмітрыевіч Беглоў, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Фёдаравіч Мезанцаў і старшыня Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Аляксандр Мікалаевіч Бельскі.