/

Пайшоў з жыцця Барыс Васільевіч Барысёнак

Пайшоў з жыцця Барыс Васільевіч Барысёнак

З глыбокім жалем паведамляем аб незаменнай страце. На 91-м годзе пайшоў з жыцця заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Барыс Васільевіч Барысёнак.

big
2 кастрычніка 2024 года – вялікая трагедыя для беларускай тэатральнай і кінематаграфічнай школы, якой артыст прысвяціў сваё сэрца і талент.
Барыс Васільевіч служыў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача з часу яго заснавання – з 1956 года. Запрошаны ў тэатр Любоўю Мазалеўскай у якасці першага галоўнага рэжысёра. За час творчага шляху стаў легендай беларускага тэатральнага мастацтва.
Барыс Васільевіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Артыст праславіўся выдатнай прафесійнай школай, вялікім вопытам сцэнічнай і тэлевізійнай дзейнасці і працы на радыё. Барыс Васільевіч праявіў сябе яркай індывідуальнасцю, самабытнай сцэнічнай выразнасцю, адметным пластычным малюнкам, густам, высокай культурай выканання.
Сыграў каля ста дваццаці роляў гераічнага, характэрнага і казачнага планаў. Выкананне некаторых прызнана ўзорным і названа залатым фондам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача.
Неаднаразова адзначаўся ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарвыканкама, у тым ліку ордэнам Францыска Скарыны (2014 г.).
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Барыса Васільевіча. Падзяляем з вамі горыч незаменнай страты.

Майстар-клас ад Веры Паляковай-Макей

Майстар-клас ад Веры Паляковай-Макей

10 чэрвеня ў рамках X Міжнароднага культурна-адукацыйнага форуму дзяржаў-удзельніц СНД “Дети Содружества” дырэктар установы “Заслужаны калектыў...

11/07/2025

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 4 і 5 ліпеня ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага...

07/07/2025

Майстар-клас па сцэнічнай мове

Майстар-клас па сцэнічнай мове

З 24 па 26 чэрвеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыўся трохдзённы...

27/06/2025

Пачытай-ка, пагуляй-ка!

Пачытай-ка, пагуляй-ка!

27 чэрвеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад спектаклем...

27/06/2025

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня — важная дата ў гісторыі Беларусі

26/06/2025

Памятае свет выратаваны…

Памятае свет выратаваны…

20 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, ва ўстанове “Заслужаны калектыў...

21/06/2025

Усебеларуская хвіліна маўчання

Усебеларуская хвіліна маўчання

Дарагія сябры!

19/06/2025

Музычныя вечары ў тэатры!

Музычныя вечары ў тэатры!

Ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” працягваюцца “Музычныя вечары ў тэатры”!

18/06/2025

Адной раніцай у ТЮГу…

Адной раніцай у ТЮГу…

17 чэрвеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыліся культурна-адукацыйныя...

18/06/2025

Лета без небяспекі

Лета без небяспекі

16 чэрвеня ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" перад спектаклем "Джонни –...

16/06/2025

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com