У сувязі з гэтым у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбыўся шэраг тэматычных культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных прафілактычнаму інфармаванню супрацоўнікаў і гледачоў аб асновах бяспечных паводзін.
Асноўная задача – навучанне правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і надзвычайных сітуацый.
Кожны з нас можа трапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежыць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін.