BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Вярнуць білет

ВЯРТАННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ЗА НАБЫТЫЯ ЎВАХОДНЫЯ БІЛЕТЫ НА СПЕКТАКЛІ ТЭАТРА ЮНАГА ГЛЕДАЧА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА Ў КАСЕ ТЭАТРА ПА АДРАСЕ: Г. МІНСК, УЛ. ЭНГЕЛЬСА 26, 220030; ТЕЛ.: +375 (17) 242-77-31

Уваходныя білеты могуць быць вернутыя:

 

1. Па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень* да дня правядзення культурна- відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца 100 працэнтаў кошту ўваходнагабілета.

*Калі днём правядзення мерапрыемства з'яўляецца 10-е чысло месяца, то апошнім днём вяртання білета будзе 8-е чысло месяца.

Згодна часткі 2 пункта 1 артыкула 195 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парадак ажыццяўлення дзеянняў у апошні дзень тэрміну» калі тэрмін устаноўлены для ажыццяўлення якога-небудзь дзеяння, і гэта дзеянне павінна быць здзейснена ў арганізацыі, то тэрмін сыходзіць у тую гадзіну, калі ў гэтай арганізацыі паводле ўстаноўленых правілах спыняюцца адпаведныя аперацыі.

 

2. У выпадку змянення складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна- відовішчнага мерапрыемства, замены ягоіншым:

 

  • грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадку адмены культурна- відовішчнага мерапрыемства);
  • грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета.

 

Звяртаем увагу, што пры вяртанні грашовых сродкаў сэрвісны збор і паслуга па браніраванню білетаў не вяртаюцца, паколькі лічуцца здейсненымі.

 

У выпадках вяртання ўваходных білетаў на культурна-відовішчнае мерапрыемства, грашовая кампенсацыя кошту ўваходнага білета выплачваецца грамадзяніну, юрыдычнай асобе не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб выплаце грашовайкампенсацыі.

 

Вяртанне грашовых сродкаў пакупніку за білеты, якія ён набыў у білетных аператараў, ажыццяўляецца з аўторка па пятніцу з 11.00 да 15.00 гадзін у касе тэатра пры наяўнасці ў пакупніка білетаў на афіцыйных бланках ці раздрукаваных электронных білетаў.

Грашовыя сродкі за білеты, аплачаныя і раздрукаваныя праз сайт beltuz.by, вяртаюцца наяўнымі грошамі ў касе тэатра альбо на карт-рахунак трымальніка карты* на працягу 7 каляндарных дзён са дня падачы заявы на вяртанне білетаў, пры наяўнасці раздрукаваных бланкаў білетаў (абавязкова) і электроннага чэка аплаты (пажадана).

*Пры вяртанні (залічэнні) грошавых сродкаў на карт-рахунак трымальніка карты збіраецца працэнт камісіі, устаноўленай банкам эмітэнтам, які выпусціў карту.

 

Вяртанне грашовых сродкаў пакупніку за білеты, набытыя па безнаяўнаму разліку, НЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ў касе тэатра.

 

Сэрвісны збор і паслуга рэзервавання не падлягаюць вяртанню!!!

 

Заява можа быть накiравана:

  • на паштовы адрас тэатра: г. Мiнск, вул. Энгельса, 26; 220030.
  • на электронны адрас: tuz.priemnaya@gmail.com

 

БЛАНК ЗАЯВЫ НА ВЯРТАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА БІЛЕТА