BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Набыць білет

Білеты на спектаклі Тэатра юнага гледача можна набыць наступным чынам:

I. У КАСЕ ТЭАТРА па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 26.

 

Рэжым працы білетнай касы:

 

  • У зімовы перыяд з 1 верасня па 31 мая
    • аўторак-субота 10.00-19.00;
    • нядзеля 10.00-17.00;
    • панядзелак – выхадны дзень;

 

  • У летні перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня
  • панядзелак-пятніца 9.30-19.00;
  • субота, нядзеля – выходныя.

 

Каса не працуе ў дзяржаўныя святочные дні.

 

Браніраванне і набыццё білетаў без камісіі па тэлефоне: +375 (17) 242-77-31

Калектыўныя заяўкі на білеты прымаюцца па тэл/факс.: +375 (17) 242-77-31, +375 (17) 357-29-25

 

II. НА АФІЦЫЙНЫМ САЙЦЕ ТЭАТРА

 

Пакупка білетаў у інтэрнэце прадугледжвае чатыры этапы:

 

  1. рэгістрацыя на сайце;
  2. рэзерваванне білетаў;
  3. аплата ў сістэме адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (ЕРИП) альбо плацежнымі картамі Visa/Master Card на нашым сайце альбо ў касе тэатра;
  4. самастойная раздрукоўка білетаў.

 

1. Рэгістрацыя на сайце

 

Купля білетаў у інтэрнэце прадугледжвае стварэнне ўласнага кабінета карыстальніка і дазваляе не толькі зарэзерваваць білет, але таксама мець доступ да рэдагавання ці выдалення замовы.

 

Падрабязней

 

Новым карыстальнікам трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі ў Сістэме рэзервавання: пры выбары месцаў на схеме зала ў табліцы, якая з'явіцца, націснуць кнопку «Рэгістрацыя».

Запоўніць усе палі формы рэгістрацыі, прачытаць умовы рэгістрацыі і адзначыць, што згодныя з імі. Пасля чаго націснуць «Рэгістрацыя».

Калі рэгістрацыя прайшла паспяхова, то сістэма вернецца да схемы залы.

Калі Вы аднойчы ўжо праходзілі рэгістрацыю, дастаткова націснуць на кнопку «Уваход ў сістэму», увесці свой лагін і пароль і націснуць «Увайсці».

 

Асобна зайсці ў Сістэму рэзервавання магчыма па спасылцы «Уваход ў сістэму для гледача»

 

2. Рэзерваванне білетаў

 

Увага! Рэзерваванне білетаў спыняецца за 1 гадзіну да пачатку мерапрыемства і ўсе неаплачаныя замовы анулююцца.

 

Падрабязней

 

На схеме залы адзначыць месцы, якія зацікавілі вас і даступныя для рэзервавання (звычайным карыстальнікам не больш за 5 білетаў на адну замову).

У вакне «Карзіна пакупніка» адлюстроўваецца спіс абраных білетаў.

Памылкова абраныя месцы можна выдаліць паўторным націсканнем мышы на іх. Вы можаце выдаліць увесь спіс, націснуўшы кнопку «Ачысціць замову».

Пасля таго, як месцы, якія вас цікавяць, былі выдзеленыя, трэба націснуць кнопку «Адправіць замову».

Пасля адпраўкі замовы сістэма перайдзе ў раздзел «Архіў замоў».

На бягучую замову будзе выведзены запыт на падцверджанне, з якім трэба пагадзіцца (альбо адмовіцца, калі перадумалі замаўляць абраныя білеты).

Калі прыняцце замовы прайшло паспяхова, то будзе выведзена падрабязная інфармацыя пра гэтую замову, месца і тэрміны для выкупу білетаў (копія заяўкі будзе выслана на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі).

 

Кошт паслугі рэзервавання складае 0 рублёў 10 капеек за кожны абраны білет. Сума паслугі рэзервавання не падлягае вяртанню!

 

Як кіраваць замовамі

 

Пасля аўтарызацыі карыстальнік можа ўбачыць усе свае замовы, націснуўшы кнопку «Архіў замоў» у вакне «Карзіна пакупніка».

У табліцы «Гісторыя замоў» адлюстроўваецца ўвесь пералік замоў карыстальніка з кароткай інфармацыяй па кожнаму з іх.

Каб даведацца падрабязную інфармацыю пра замову, якая вас цікавіць, трэба шчаўчком мышы абраць яго з табліцы (інфармацыя будзе выведзена ў табліцы «Бягучая замова»).

 

3. Спосабы аплаты

 

ПЕРАД АПЛАТАЙ БІЛЕТАЎ ПЕРАКАНАЙЦЕСЯ Ў ІНФАРМАЦЫІ ПРА ЗАМОВУ, ШТО ПРАДАЎЦОМ ПАКАЗАНЫ beltuz.by!!!

 

Аплата забраніраванага білета ажыццяўляецца двума спосабамі:

 

У КАСЕ ТЭАТРА

ПРАЗ СІСТЭМУ «РАСЧЕТ».

 

Аплата ў касе тэатра аплата ўключае:

 

  • намінальны кошт білетаў;
  • кошт паслугі рэзервавання ў памеры 0 рублёў 10 капеек за білет.

 

Пры вяртанні білетаў кошт паслугі рэзервавання не падлягае вяртанню.

 

 

Аплата праз сістэму «Расчет» – аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (ЕРИП),  альбо на нашым сайце плацежнымі картамі Visa/Master Card.

 

Аплата ўключае:

 

  • намінальны кошт білетаў;
  • кошт паслугі рэзервавання ў памеры 0 рублёў 10 капеек за білет;
  • кошт сэрвіснага збору з разліку 3% ад агульнага кошту.

 

Пры вяртанні білетаў кошт паслугі рэзервавання і сэрвіснага збору не падлягаюць вяртанню, бо паслуга лічыцца аказанай у любым выпадку!!!

 

 

 

СХЕМА АПЛАТЫ

 

А. Пасля з’яўлення табліцы з нумарам замовы выберыце найбольш зручны для вас спосаб аплаты:

 

  • праз наш сайт, клікнуць па кнопцы пад вашай замовай «Аплаціць картай Visa і Master Card»;
  • праз інфакіёскі;
  • праз банкаматы;
  • праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
  • праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
  • праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
  • у любой касе банка (калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму «Расчет» (ЕРИП).

 

Б. Аформіце плацёж у сістэме «Расчет» – ЕРИП*:

 

  1. выберыце пункт «Билеты, лотереи»;
  2. выберыце пункт «Зрелищные, спортивные мероприятия»;
  3. выберыце «Beltuz.by -Тэатр юнага гледача»;
  4. ввядзіце нумар вашай замовы, націсніце «Продолжить»;
  5. пераканайцеся ў выбранай замове і націсніце кнопку «Оплатить».
  6. атрымайце чэк.

 

* Замест паэтапнага выбару ў дрэве (ЕРИП) знайсці паслугу магчыма па код услуги 4324471.

4. Самастойная раздрукоўка білетаў*

Як раздрукаваць білет?

  1. прайдзіце па спасылцы «Уваход у сістэму для гледача»;
  2. увядзіце свой, створаны пры рэгістрацыі, лагін (адрас вашай эл.пошты) і пароль – націсніце ўвайсці;
  3. зайдзіце па радку аплачанага нумара замовы  і націсніце на кнопку «Надрукаваць білет».

 

    *Пры прад’яўленні на электронным носьбіце (тэлефоне, планшэце і г.д.) раздрукоўка білетаў не патрэбная.

 

На электронным білеце мусіць быць наступная інфармацыя:

  1. назва мерапрыемства;
  2. дата, месца і час правядзення мерапрыемства;
  3. рад і нумар пасадачнага месца;
  4. кошт квітка.

 

Грашовыя сродкі за білеты, аплачаныя і раздрукаваныя праз сайт beltuz.by, вяртаюцца наяўнымі грошамі ў касе тэатра альбо на карт-рахунак трымальніка карты* на працягу 7 каляндарных дзён са дня падачы заявы на вяртанне білетаў, пры наяўнасці раздрукаваных бланкаў білетаў (абавязкова) і электроннага чэка аплаты (пажадана).

III. У БІЛЕТНЫХ АПЕРАТАРАЎ/АФІЦЫЙНЫХ ПАРТНЁРАЎ ТЭАТРА.

Квiткi