Жыццё без вады. Пустыня
8 чэрвеня ў установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад паказам спектакля «Enter» в лето» адбылося адукацыйнае мерапрыемства «Жыццё без вады. Пустыня», арганізаванае сумесна з УА «Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі».

У межах праграмы гледачы пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі пустыні, даведаліся пра іх прыстасаванні да экстрэмальных умоў і ролю пустынных экасістэм.
Мерапрыемства рэалізавана ў межах культурна-адукацыйнага праекта «Экалогія і культура» пад дэвізам «Пазнаём краіну родную».














