
Пастаноўка, створаная паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, на працягу многіх гадоў застаецца адной з самых атмасферных і запатрабаваных у рэпертуары тэатра. Псіхалагічны дэтэктыў у двух дзеяннях пагружае гледачоў у таямнічы свет забытага краю, дзе ажываюць легенды.
Перад спектаклем адбылася святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная сумесна з музычнай супольнасцю «Вариация». Мерапрыемства стала яркім пралогам вечара, падкрэсліла значнасць падзеі і стварыла адпаведную атмасферу.
Юбілейны паказ стаў важным этапам у гісторыі пастаноўкі і яшчэ раз пацвердзіў яе высокую мастацкую каштоўнасць і нязменную цікавасць публікі.














