Галоўная/Рэпертуар/

Мая маленькая чарадзейка

Мая маленькая чарадзейка

Чароўная гісторыя на дзве дзеі з антрактам

big

Аб спектаклі

Катэгорыя гледачоў: 6+

105 хвілін

Спектакль на беларускай мове

Аўтар: Отфрыд Пройслер.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Джамілашвілі
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава
Кампазітар: Сяргей Хмялеўскі
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка

Ведаеце, што такое Вядзьмарская ноч? Гэта калі самыя моцныя, самыя страшныя ведзьмы злятаюцца на гару Блоксберг, каб весяліцца да знямогі ды выхваляцца сваім майстэрствам. Маленькай чарадзейцы Хіксі так хочацца пабыць разам з усімі, але што рабіць, калі табе толькі 127 гадоў і дарослыя забаранілі нават глядзець у бок свята? Хіба трымаць экзамен на майстэрства чарадзейкі, каб зрабіцца сапраўднай добрай ведзьмай! 

Хіксі рыхтавалася доўга і з дапамогай сябра, мудрага крумкача Абрахаса, уведала самую моцную магію свету!.. Якую? Вось-вось, Хіксі таксама баіцца таго, што скажуць на гэта старыя ведзьмы…

Артысты

Фотагалерэя

imgimgimgimgimgimg
inch
inch
inch
inch
inch
inch
0 / 0

Афіша спектакля

спектаклі для паказу адсутнічаюць

Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»

    Герб
  • Тэл./факс: +375 17 242-77-32
  • Галоўны адміністратар: +375 17 357-29-25
  • Каса: +375 17 242-77-31, АЎ-СБ з 10:00 да 19:00, НД з 10:00 да 17:00
  • tuz.priemnaya@gmail.com
  • Рэспублiка Беларусь 220030,г. Мiнск, вул.Энгельса, 26

Нашы партнёры: