ВОЎК І СЯМЁРА КАЗЛЯНЯТ

Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна МАТОРНАЯ
Балетмайстар: Аксана КІМКЕТАВА
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Ілля ПАЛЯКОЎ

Вынаходливыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць… музычнае свята.  Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца. Але на пах фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць сямейную традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ вучыцца ды вучыцца…

Акторы

Фотагалерэя