Вясёлы Роджар

Аўтар: Дамір Салімзянаў
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Ягор Лёгкін
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Балетмайстар: Надзея ЛАЎРУХІНА
Кампазітар: Леанід ПАЎЛЁНАК
Пластычнае вырашэнне: Павел АДАМЧЫКАЎ
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Пірацкі баявік на дзве дзеі без антракту

Што могуць шукаць дзве пірацкія каманды? 
Ну, вядома ж – скарбы! 
Трэба скласці дзве паловы старадаўняй карты і даведацца на якім востраве схаванае багацце! Якія кракадзілы, альбо двухметровыя гібоны з гіпапатамамі іх ахоўваюць? Якія перашкоды ўзнікнуць на шляху нашых герояў? Якая каманда будзе першай? 
Раз! Два! Тры! 
Паляванне на скарбы пачынаецца! 

 

Акторы

Фотагалерэя