Тэдзі

Чуллівых плюшавых мядзведзікаў любяць усе. Але цяпер вы не будзеце глядзець на іх з ранейшым замілаваннем!..

З дапамогай таленавітага праграміста Макса дзіцячая цацка Тэдзі спачатку набывае здольнасць бачыць, стасавацца і нават дапамагаць у напісанні антывірусаў. Але, неўпрыкмет для свайго стваральніка, Тэдзі атрымлівае неабмежаваны доступ не толькі да камп?ютара, але і да яго думак, жаданняў і пачуццяў.

Абноўлены Тэдзі будуе сапраўдны кібер-рай, у якім калісьці дарагія і патрэбныя Максу рэальныя людзі становяцца лішнімі. А хутка лішнім апынецца сам Макс, і на «іконцы» з ягоным імем будзе націснута клавіша ”DELETE“.

GAME OVER!

Але гульня – працягваецца...

 

Акторы

Фотагалерэя