Тарас на Парнасе

Народны жарт на дзве дзеі з антрактам

…Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі 
І Гогаль шпарка каля нас 
Прайшлі, як павы, на Парнас. 
Ну, словам, многа тут народу 
Сабралась лезьці на Парнас: 
Былі паны, было й зброду, 
Як часам і на свеце ў нас. 
(урывак з паэмы “Тарас на Парнасе”) 

Паводле драматурга Сяргея Кавалёва: “Паэма “Тарас на Парнасе” – візітоўка беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Цілем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара...” 

Некалькі фактаў пра паэму: 

1. Аўтарам з’яўляецца былы прыгонны селянін Канстанцін Вераніцын. Гэтае адкрыццё зрабіў гісторык і літаратуразнавец Віталь Скалабан: “…Яшчэ ў 1986 годзе мне ўдалося знайсці ўнікальны асобнік “Тараса на Парнасе” і з яго дапамогай вызначыць імя аўтара паэмы. Яшчэ больш, вядомыя дата і месца напісання паэмы: 15 красавіка 1855 года, мястэчка Гарадок”. 

2. Акрамя “Тараса на Парнасе” Канстанцін Вераніцын вядомы, як аўтар антыалкагольна - сатырычнай паэмы “Два д’яўлы”. 
3. Адна з ранніх назваў паэмы гучала так: “Узлезшы на Парнас, што відзеў там Тарас”. 
4. Гэтая паэма была настолькі папулярнай на Беларусі, яе так часта перапісвалі (у тым ліку і Вінцэнт Дунін - Марцінкевіч), што вядомы этнограф Еўдакім Раманаў пісаў у 1895 годзе: “Тараса на Парнасе ва ўсякай хаце знайсці можна”. 
5. Упершыню “Тарас на Парнасе” быў апублікаваны ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 г. 

У спектаклі гучаць музычныя творы фольк - гурта “Ліцвіны”.

 

Акторы

Параска, Гера: Наталля ГАРБАЦЕНКА
Севярын, Зеўс: Васіль КАЗЛОЎ
Вераніка, Венера: Вольга СІНІЦА
Грышка, Геркулес: Дзмітрый АБАЗОВІК
Віктор, Марс: Аляксандр ГЛАДКІ
Ахрэм, Вулкан: Алег ЧЭЧАНЕЎ
Сымон, Апалон: Андрэй КАЛАМІЕЦ

Фотагалерэя