Таямніца вялікага Гудвіна

Аўтар: Аляксандр Волкаў
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Пераклад: Зміцер КОЛАС
Кампазітар: Валеры ВОРАНАЎ
Балетмайстар: Яфім ФАДЗЕЕЎ
Пастаноўшчык сцэнічнай пластыкі: Анастасія АСТАПЕНКА
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Цудадзейныя прыгоды на дзве дзеі з антрактам. Інсцэніроўка Ягора Лёгкіна казачнай аповесці "Чараўнік Ізумруднага горада".

Дзе знайсці чарадзея, які б табе дапамог?

І што рабіць, калі ў самы адказны момант чараўнік не з’яўляецца?

Дзяўчынка Элі, яе верны сабачка Татошка, Страшыдла, Жалезны дрывасек і Баязлівы леў – у пошуках Гудвіна самі стараюцца быць цудадзеямі свайго лёсу.

Але ці змогуць яны стаць такімі ж магутнымі, як вялікі Гудвін, ці змогуць раскрыць яго ТАЯМНІЦУ?   

 

Акторы

Баязлівы леў: Павел ЛОТАРАЎ
Мама, Бастында: Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Алеся ШЧУР, Людміла РАЗУМАВА
Віліна, добрая чараўніца Жоўтай краіны: Марта ШАНТАР, Кацярына КРЫЛОВА
Фарамант, вартаўнік Ізумруднага горада: Андрэй КАЛАМІЕЦ, Аляксей КАЧАН
Дзін Гіёр, вартаўнік замкавай брамы: Аляксандр ГЛАДКІ
Уора, правадыр зграі Лятучых малпаў: Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Стэла, добрая чараўніца Ружовай краіны: Анастасія АСТАПЕНКА, Ірына ПЕШКАВА

Фотагалерэя