Сiняя Птушка

Аўтар: Марыс Метэрлінк
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Мастак па касцюмах: Наталля САРДАРАВА
Кампазітар: Сяргей БЕЛЬЦЮКОЎ
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Вершы: Алесь БАДАК

Святочная фантазія на дзве дзеі з антрактам

Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд?  Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца  Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.

Аўтар п’есы “Сіняя птушка”  Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) –  буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) –  названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.

Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”. Пра сутнасць п’есы напісаў рускі паэт Аляксандр Блок: “…шчасця няма, шчасце заўжды адлятае, як птушка, гаворыць казка; і зараз жа гэтая самая казка сведчыць нам іншае: шчасце ёсць, шчасце заўсёды з намі, толькі не бойцеся яго шукаць.”  

 

Акторы

Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці: Анастасія АСТАПЕНКА, Ганна МАХУН, Ірына ПЕШКАВА, Павел ЦЕРАХАЎ
Маці Ціль, Матчына любоў: Вольга СІНІЦА
Цільціль: Зміцер КОЗЕЛ
Унучка суседкі, Прынцэса: Ганна МАХУН, Ірына ПЕШКАВА
Хлеб: Аляксей КАЧАН
Сабака: Іван УШАКЕВІЧ
Бабуля Ціль: Жанета ЧАЦЬВЕРЫКОВА, Людміла РАЗУМАВА
Душа Дуба: Васіль КАЗЛОЎ
Самае Гладкае Шчасце: Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Галоўная Дамашняя Радасць: Мікалай ЛЯВОНЧЫК
Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці: Марта ШАНТАР, Кацярына КРЫЛОВА, Аляксандр ПАЛАЗКОЎ, Алена ШАБАД, Іван ШРУБЕЙКА, Таццяна ЖДАНАВА, Аляксандр ГЛАДКІ, Вольга СІНІЦА, Сяргей МАРГОВІЧ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Аляксандра КРЫВАШЭЙ, Наталля ГАРБАЦЕНКА, Людміла АСМАЛОЎСКАЯ

Фотагалерэя