Шытая лялька Рэгедзі Эн

Аўтар: Уільям Гібсан
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Генадзь МУШПЕРТ
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Інфармацыя для дарослых гледачоў: аўтар п’есы “Звычайная лялька” Уільям Гібсан (1914-2008) вядомы драматург 20 ст. Яго п’есы ставіліся на Брадвеі, па яго сцэнарах здымаліся ў Галівудзе фільмы, якія атрымоўвалі “Оскар”. Да сённяшняга дня драматургія Гібсана застаецца сучаснай і запатрабаванай. 
Інфармацыя для юных гледачоў: у Амерыцы расказваюць такую гісторыю: аднойчы тата знайшоў на гарышчы старую ляльку, пашытую з кавалачкаў тканіны. Ён яе пачысціў, намаляваў твар і аддаў хворай дачцэ. Ну, хто б на месцы дзяўчынкі не ўзрадаваўся падарунку? Але лялька, якую назвалі Ганнай з кавалачкаў тканіны альбо Рэгедзі Эн (Raggedy Ann), была не такой простай, якой здалася напачатку. З ёй пасябравала не толькі дзяўчынка, але і ўсе цацкі, якія былі ў доме. А добры тата весяліў іхнюю кампанію прыгодніцкімі гісторыямі і навыдумляў іх цэлую кніжку... 

Акторы

Рэгедзі Эн, шытая лялька: Вера КАВАЛЕРАВА
Тата, ён жа Лялечны Доктар: Іван ШРУБЕЙКА, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Мама, яна ж Ведзьма: Наталля ГАРБАЦЕНКА
Генерал Зэд: Аляксандр ПАЛАЗКОЎ
Вярблюд: Іван УШАКЕВІЧ
Паненка Кажан, яна ж Жаўцюткая Юм-Юм, канарэйка: Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Воўк, ён жа Чырвоны Зуб, сабака: Андрэй КАРАЛЕВІЧ

Фотагалерэя