BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Шукайма Завейку!

Рэжысёр: Андрэй ГРАБЁНКІН
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Андрэй ЦЯРЭНЦЕЎ
Аўтар: Леанід Улашчанка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі

Ці даводзілася вам калі-небудзь чуць пра дзеда Зюзю і бабулю Зіму? Пра  Завіруху і Сівер-ветра? Калісьці гэтыя персанажы непадзельна панавалі на нашых прасторах - - аж пакуль Вясна не надыходзіла. Дзед Зюзя адказваў за холад. Калі ў беларуса ад марозу не гнуліся пальцы, ён казаў, што зусім «ззюзеў». Завіруха, ледзь што не па ёй, падымала ў паветра мірыяды сняжынак, збівала з дарогі, замятала праходы і праезды, а Сівер-вецер адным подыхам пранімаў чалавека да касцей і мог што-небудзь зламаць. Бабулі Зіме даводзілася кожнаму нагадваць, навошта патрэбен холад, мароз, снег ды з кожным дамаўляцца -- як марозіць, але не замарожваць, як месці, але не замятаць ...

А напярэдадні самага галоўнага зімовага свята дзесьці ў заснежаных лясах згубілася маленькая Завейка, Зюзева ўнучка, і нават учатырох яны, магутныя і дасведчаныя, ніяк ня могуць яе знайсці! Зараз ад іх умення жыць у згодзе і дапамагаць людзям залежыць і выратаванне малой, і наша навагодняя казка!

Акторы

Фотагалерэя