BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш VK

Рамэа і Джульета

Пераклад з англійскай мовы: Кацярына Маціеўская
Рэжысёр-пастаноўшчык : Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык : Ларыса Рулёва
Балетмайстар : Дзіна Юрчанка
Музычнае афармленне: Павел Захаранка

Старыя двух паважаных сямействаў ведаюць: іх ўзаемная нянавісьць змушае маладых жыць ў варажнечы. Часу на жыццё застаецца ўсё меней. Часу на каханне не застаецца зусім. А каханне прыходзіць. Падлеткі, якіх выраклі на супрацьстаянне і навучылі біцца да смерці, цяпер вучацца любіць і жахаюцца сямейнай традыцыі. Разумны дарослы, сябар і духоўны настаўнік, бачыць у гэтай любові вышэйшы знак -- заклятыя ворагі вымушаныя будуць прымірыцца і здабудуць будучыню! Але ці вартыя  будучыні тыя, хто ненавідзіць тут і цяпер? Якую ахвяру яны міжволі рыхтуюць? Колькі выдаткуюць за хісткі мір? Чым за яго заплацяць?..

 

Акторы

Эскал, герцаг веронскі: Іван ШРУБЕЙКА
Парыс, малады граф, сваяк герцага: Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Мантэкі, галава дому Мантэкі: Леанід УЛАШЧАНКА
Сіньёра Мантэкі, яго жонка: Вольга СІНІЦА
Рамэа, сын Мантэкі: Мікалай Варабей
Меркуцыа, сваяк герцага, сябар Рамэа: Генадзь ГАРАНСКІ
Бенволіа, пляменнік Мантэкі, сябар Рамэа: Сяргей МАРГОВІЧ
Капулеці, галава дому Капулеці: Мікалай ЛЯВОНЧЫК
Сіньёра Капулеці, яго жонка: Кацярына КРЫЛОВА
Джульета, дачка Капулеці: Вікторыя КАДРАВА
Нянька Джульеты: Наталля ГАРБАЦЕНКА
Тыбальт, пляменнік сіньёры Капулеці: Аляксандр ГЛАДКІ
Брат Ларэнца, манах: Аляксандр ПАЛАЗКОЎ
Грамадзяне Вероны, члены сем'яў Капулеці і Мантэкі, госці ў масках, слугі, музыканты: Марта ШАНТАР, Андрэй КАЛАМІЕЦ, Ганна КОЗЕЛ, Аляксей КАЧАН, Раман НОВАК, Марыя ВОЗБА, Уладзіслаў ВІНАГРАДАЎ, Лізавета ШУКАВА, Ірына ЦВЯТКОВА, Дзмітрый ЯГОРАЎ, Арына Рабычына, Кірыл Нікіцін

Фотагалерэя