Паліяна

Аўтар: Элінар Портар
Сцэнічная версія і пераклад: Артур ВОЛЬСКІ
Ідэя і рэжысёрская распрацоўка: Андрэй АНДРОСІК
Пастаноўка: Ігар Сідорчык, Андрэй АНДРОСІК
Мастак - пастаноўшчык: Веніямін МАРШАК
Мастак па касцюмах: Таццяна ЛІСАВЕНКА
Кампазітар: Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ
Балетмайстар: Вячаслаў ІНАЗЕМЦАЎ
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Гульня ў радасць на тры дзеі з антрактамі. Прэм’ера – 5 кастрычніка 2003 г. Узнаўленне – 5 лістапада 2015 г.

У што лепей гуляць, калі табе сумна і маркотна? У футбол, хованкі, кампутарныя гульні? 
Маленькая дзяўчынка Паліяна прыдумала сваю яркую і непаўторную гульню. Гульню “у радасць”! 
Гэтая гульня сагравае душу і захапляе! 
Песіміст пачынае ўсміхацца! Буркатун забывае пра сваю буркатлівасць! Злыя дзядзькі і цёткі ўраз дабрэюць, а скнары становяцца шчодрымі! 
Хочаце даведацца правілы гульні? 
Хочаце, каб Ваш настрой быў заўсёдна сонечны? 
Прыходзьце да нас на спектакль! 

 

Акторы

Паліяна: Злата ЗАЛЕСКАЯ, Аліна ТРАПЯНОК
Місіс Том Пейсан: Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Ганна КОЗЕЛ
Джымі Бін: Глеб КУРЭЙЧЫК, Клім ЛОКЦЕЎ

Фотагалерэя