Дзiкае паляванне караля Стаха

Аўтар аповесці: Уладзімір Караткевіч
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі

Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі з антрактам паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa

 

“Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…”

“...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць”

- Уладзімір Караткевіч

 

Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, падобныя да мерцьвякоў...
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху...
Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?

 

Акторы

Сяляне, слугі, госці на вечарынцы ў Дубатоўка, шляхта на балі ў Яноўскай, “Дзікае паляванне”: Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Павел ЛОТАРАЎ, Дзмітрый ЯГОРАЎ, Наста АСТАПЕНКА, Ганна БОГДАН
Андрэй Беларэцкі: Аляксандр ГЛАДКІ
Надзея Яноўская: Марта ШАНТАР, Кацярына КРЫЛОВА
Рыгор: Васіль КАЗЛОЎ, Дзмітрый ЯГОРАЎ
Ахмістрыня: Ганна КАЗЛОВА
Ігнась Берман-Гацэвіч: Іван УШАКЕВІЧ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Грынь Дубатоўк: Аляксандр ПАЛАЗКОЎ, Ігар ДЗЯНІСАЎ (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)
Алесь Варона: Генадзь ГАРАНСКІ, Павел ЛОТАРАЎ
Блакітная Жанчына: Марта ШАНТАР, Кацярына КРЫЛОВА
Сяляне, слугі, госці на вечарынцы ў Дубатоўка, шляхта на балі ў Яноўскай, “Дзікае паляванне”: Іван УШАКЕВІЧ, Васіль КАЗЛОЎ, Ганна КАЗЛОВА, Сяргей МАРГОВІЧ

Фотагалерэя