НЕ ПА СВАЁЙ АХВОЦЕ ЛЕКАР

Пераклад: Народнага паэта Беларусі Рыгора БАРАДУЛІНА
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Валянціна Праўдзіна
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка
Музычнае афармленне: Павел Захаранка

Галоўны герой нашага прадстаўлення – нехта Зганарэль, якога прымаюць за доктара.  Ды такого вядомага і ўмелага, што ад яго чакаюць і нават вымагаюць цудаў акрыяння! Намаганні Зганарэля неяк адгаварыцца прыводзяць хіба што… новых пацыентаў, усё больш шчодрых ды ўплывовых. Адзін з іх просіць дапамагчы з любоўнай інтрыгай, што пагражае бліскучай кар’еры прафесара Зганарэля…

Мальеравы жарты перажылі стагоддзі, але надзённыя да сёння і ўсё яшчэ цаляюць трапна. Няўжо ж класік жартаваў?

 

Акторы

Зганарэль, збіральнік смецця (смяцяр): Аляксандр ПАЛАЗКОЎ
Жаронт, гарадскі галава: Мікалай ЛЯВОНЧЫК
Люсінда, дачка Жаронта: Вікторыя Кадрава, Лізавета Шукава
Валер, слуга Жаронта: Алег ЧЭЧАНЕЎ
Лука, слуга Жаронта: Генадзь ГАРАНСКІ
Жаклін, мамка (карміцелька), жонка Лукі: Вольга СІНІЦА
Леандр, укаханак Люсінды: Дзмітрый Ягораў
Рабэр, сусед Зганарэля: Аляксандр Тарасаў
Арган, шляхетны гараджанін : Іван ШРУБЕЙКА
Цібо, селянін : Іван УШАКЕВІЧ
Перэн, сын Цібо : Павел Лотараў
Артысты, занятыя ў масавых сцэнах : Андрэй КАЛАМІЕЦ, Марыя ВОЗБА-ГАРАНСКАЯ, Павел Церахаў, Раман Новак, Лізавета Фалей, Таццяна Кулеш, Ганна Махун, Марта Шантар, Анастасія Астапенка, Аляксей Качан

Фотагалерэя