Мiхалава зямля

Аўтар: Якуб Колас
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Сцэнічны варыянт тэатра паводле паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

Паэма “Новая зямля” была створана з 1911 па 1923 гады і зрабілася праўдзівай энцыклапедыяй тагачаснага народнага жыцця. 
Для нас гэты твор такі ж важны, як для расіян, скажам, “Яўген Анегін”. 
…Галоўны герой Міхал служыў лесніком і марыў прыдбаць уласны зямельны надзел. Ягоную мару падзяляў брат Антось. Абодва прыклалі шмат намаганняў, каб яе спраўдзіць: шукалі і даведваліся, вырашалі і ацэньвалі, дамаўляліся і таргаваліся. Нарэшце дзядзька Антось рушыў да Вільні – у зямельны банк па крэдыт. 
Зямельная справа стала сэнсам жыцця, і здавалася, ужо ніхто не ў стане быў перашкодзіць супольным намаганням братоў… 

Акторы

Ад імя Міхала: Мікалай ЛЯВОНЧЫК
Ад iмя Антося: Іван ШРУБЕЙКА
Ад iмя Якуба Коласа: Барыс БАРЫСЁНАК

Фотагалерэя