Мая маленькая чарадзейка

Аўтар: Отфрыд Пройслер
Інсцэніроўка і пастаноўка: Ганна Казлова
Пераклад: Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Сяргей ХМЯЛЕЎСКІ
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА

Чароўная гісторыя на дзве дзеі 

Ведаеце, што такое Вядзьмарская ноч?  Гэта калі самыя моцныя, самыя страшныя ведзьмы злятаюцца на гару Блоксберг, каб весяліцца да знямогі ды выхваляцца сваім майстэрствам. Маленькай чарадзейцы Хіксі так хочацца пабыць разам з усімі, але што рабіць, калі табе толькі 127 гадоў, і дарослыя забаранілі нават глядзець у бок свята? Хіба трымаць іспыт на майстэрства чарадзейкі, каб зрабіцца сапраўднай добрай ведзьмай.

Хіксі рыхтавалася доўга, і з дапамогай сябра, мудрага крумкача Абрахаса, уведала самую моцную магію свету!... Якую? Вось-вось, Хіксі таксама баіцца таго, што скажуць на гэта старыя ведзьмы…

 

Акторы

Чарадзейка Хіксі: Вера КАВАЛЕРАВА
Абрахас, вучоны крумкач: Васіль КАЗЛОЎ, Іван ШРУБЕЙКА
Цётка Румпумпель, ветраная ведзьма: Людміла АСМАЛОЎСКАЯ, Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Балотная ведзьма, Першая бабулька: Кацярына КРЫЛОВА, Вольга СІНІЦА
Лясная ведзьма, Другая бабулька: Таццяна КУЛЕШ, Марыя ВОЗБА-ГАРАНСКАЯ
Тумановая ведзьма, Трэцяя бабулька: Ала ПАПЛАЎСКАЯ, Лізавета ШУКАВА
Дзяўчынка з кветкамі, Снегавік: Анастасія АСТАПЕНКА, Лізавета ФАЛЕЙ
Роні, сястра Томаса: Марта ШАНТАР, Ганна БОГДАН

Фотагалерэя