Ліса і вінаград

Аўтар: Гільерме Фігейрэду
Пераклад: Юрка ГАЎРУК
Сучасная адаптацыя: Жана Лашкевіч, Алесь СУХАДОЛАЎ
Пастаноўка: Генадзь МУШПЕРТ
Мастак-пастаноўшчык: Алена ІГРУША
Кампазітар: Анатоль КАНДЫБА
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Смешная трагедыя на дзве дзеі. Прэм’ера – 12 сакавіка 2009 г.

П’еса Гільерме Фігейрэду “Ліса і вінаград” пра раба-філосафа Эзопа, яго фанабэрыстага гаспадара Ксанфа і прыгожую жонку Ксанфа Клею, употайкі закаханую ў Эзопа, была надзвычай папулярная ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. 
Байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра. 
Бразільскі драматург Гільерме Фігейрэду, паяднаўшы звесткі з усіх магчымых крыніц, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – яркага творцы і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка Грэцыі”. 
Вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння. 
Паводле Генадзя Мушперта – “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”. 

Акторы

Фотагалерэя