Крыху пяшчоты

Аўтар: Альда Нікалаі
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір ЗАБЭЛА
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Аляксандр ЯЦКЕВІЧ
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Калядная казка - прытча на дзве дзеі з антрактам

Прэм’ера – 20 лістапада 2010 г.

У доме міласэрнасці адбываецца нешта нечуванае. Спачатку пакахалі адно аднаго суседзі па карпусах. Ды так, што і да самага ранку не спяць, і мілуюцца ва ўсіх на вачах! А неўзабаве адбываецца сапраўдны карнавал: з танцамі, гульнямі, удзелам вядомых артыстаў! 
Аўтар п’есы “Крыху пяшчоты” Альда Нікалаі – адзін з самых запатрабаваных у свеце італьянскіх драматургаў. Яго сюжэты і калізіі заўсёды запамінальныя, па - мастацку нечаканыя. 
У гэтай п’есе аўтар сцвярджае: фізічны ўзрост чалавека нічога не кажа пра яго душу. Маладосць часам бывае бляклай ды самотнай. А сталасць не патрапіць зрабіцца старасцю, пакуль душа занятая жыццём. 
Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады адчуйце “Крыху пяшчоты”! 

 

Акторы

Фотагалерэя