Кошчын Дом

Аўтар: Самуіл Маршак
Пастаноўка: Ягор Лёгкін
Пераклад: Народны паэт Беларусі Рыгор БАРАДУЛІН
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Леанід ПАЎЛЁНАК
Адмысловыя эфекты: Андрэй Каралевіч
Балетмайстар: Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
Кіраўнік пастаноўкі: Уладзімір Савіцкі

Казка-гульня на дзве дзеі

Вы знаёмыя з нашай Кошкай? 
О! Яна – сапраўдная зорка! 
Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў! 
Якія яна ладзіць танцы, балі, вечарынкі! 
А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць! 
Хочаце жыць, як наша Кошка? 
Тады любіце толькі сябе! 
Абрастайце рэчамі! 
Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч! 
Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць! 


Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта? 

Акторы

Казёл: Андрэй КАЛАМІЕЦ, Аляксандр ТАРАСАЎ
Каза: Вікторыя КАДРАВА, Лізавета ШУКАВА
Курыца: Марта ШАНТАР, Ірына ПЯШКОВА
Свіння: Марыя ВОЗБА-ГАРАНСКАЯ, Таццяна КУЛЕШ
Кацяняты: Зміцер КОЗЕЛ, Наста АСТАПЕНКА, Ганна МАХУН, Уладзіслаў ВІНАГРАДАЎ

Фотагалерэя