Карагод на Новы год

Ідэя ды распрацоўка: Жана Лашкевіч, Ганна Казлова
Сцэнічнае ўвасабленне: Уладзімір Савіцкі
Мастацкае ўвасабленне: Ларыса Рулёва

Чароўнае прадстаўленне на дзве дзеі

Што за княства, што за царства,

Добрай казкі гаспадарства?

Разам з артыстамі ў Новы год выпраўляюцца персанажы нашых казачных спектакляў і, вядома, бяруць з сабою толькі самае добрае! Але як быць Змею Гарынавічу альбо, скажам, Бабе Каргоце? Хто-хто, а яны дабрынёю аніяк не вылучаюцца! Таму спадзявацца застаецца толькі на гледачоў – як яны вырашаць, так і будзе!

Песня адмоўных герояў

Няма ні веры, ні спакою

Майму адмоўнаму герою.

Вам без яго не здагадацца,

З кім сябраваць, а з кім змагацца!

 

Ён не па- добраму зайздросціць

І ні за што не перапросіць,

Бо непапраўны і ўпарты!

Таму ўвагі пільнай варты.

 

Пакуль мы тупаем па сцэне,

Хай кожны моц сваю ацэніць,

Бо як павыправімся ў людзі,

То бараніцца позна будзе.

 

Бо мы – адмоўныя героі!

Героі вашай страшнай мроі!

Але на мрою мы не зважым

І канчаткова ўсіх застрашым!

Акторы

Дзед Мароз: Дзмітрый АБАЗОВІК, Алег ЧЭЧАНЕЎ, Аляксандр КАЧАН
Снягурка: Лізавета ШУКАВА, Ганна Козел, Анастасія АСТАПЕНКА
Баба Каргота: Ганна КАЗЛОВА

Фотагалерэя