Як Кікімара Снягуркаю была

Кікімара, скажам проста, не самая прыўкрасная  жыхарка Чароўнага лесу, але лясуна Леху гэтага лепш не гаварыць: яна для яго самая прыгожая, самая вясёлая, самая вы-біт-на-я! Кожнае жаданне Кікімары Лех гатовы выканаць, а  яна мае даўнюю мару –  ператварыцца ў Снягурку, унучку самога Дзеда Мароза! Гэта, праўда, вымагае дапамогі і асаблівага старання, але ў Чароўным лесе і не такое здаралася.

А сапраўдная Снягурка тым часам павінна сустрэць важнага госця –  добрыя словы яму сказаць і да Дзеда Мароза праводзіць як мага хутчэй, бо госць вельмі спяшаецца,  таму што госць –  сам Новы год!

 

Акторы

Фотагалерэя