ДОКТАР АЙБАЛІТ

Рэжысёр-пастаноўшчык: Міхась Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Аляксандр Крыштафовіч
Балетмайстар: Наста Астапенка

Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік  Бармалей, хлус ды злоснік!  Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара Айбаліта! Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца, спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка павернецца нязведаным цёмным бокам…

 

Акторы

Весялун, тэатральны клоўн: Марта ШАНТАР, Ганна Козел
Пахмур, тэатральны клоўн: Улад Вінаградаў, Раман Новак
Чычы, малпа: Таццяна Кулеш, Лізавета Шукава
Аўва, сабака: Аляксандр Тарасаў, Павел Церахаў
Бармалей, разбойнік і рабаўнік: Генадзь ГАРАНСКІ, Павел Лотараў

Фотагалерэя