Уладзімір Савіцкі


мастацкі кіраўнік
Рэжысёрскае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў (1991 г.)

Увасобіў больш за сорак спектакляў паводле класічнай сусветнай, нацыянальнай і сучаснай драматургіі.

Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (рэжысёрскае аддзяленне, 1991 г.), службу ў тэатры сумяшчаў з педагагічнай дзейнасцю па дысцыпліне “Рэжысура і майстэрства акцёра”.

У 1993-2010 гг. служыў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рэжысёрам-пастаноўшчыкам.

У розных тэатрах паставіў больш за сорак спектакляў паводле класічнай сусветнай, нацыянальнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаны “Смерць Тарэлкіна” Аляксандра Сухаво-Кабыліна; «Вечны Фама» Фёдара Дастаеўскага; «Свае людзі – паладзім» Аляксандра Астроўскага; «Пігмаліён» Бернарда Шоў; «Крэслы» Эжэна Іянескі; «Восеньская саната» Інгмара Бергмана, “Крыху пяшчоты” Альда Нікалаі.

Стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедіі на Таганцы  пад кіраўніцтвам Юрыя Любімава,  (Масква, 1999 г.), ува МХАТ імя Антона Паўлавіча Чэхава пад кіраўніцтвам Алега Табакова (Масква, 2008 г.).

З’яўляецца аўтарам дзевяці інсцэніровак паводле твораў нацыянальнай беларускай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на конкурсах драматургіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Значны перыяд творчасці прысвечаны сцэнічным увасабленням нацыянальнай драматургіі і літаратуры – класічнай і сучаснай: ”Беларусь у фантастычных апавяданнях“ Яна Баршчэўскага, ”Балада пра каханне“ Васіля Быкава, ”Дзікае паляванне караля Стаха“ і ”Сны аб Беларусі“ па творах Уладзіміра Караткевіча, ”Апошнія сведкі“ Святланы Алексіевіч; ”Ветрагоны“ Уладзіслава Галубка, ”Раскіданае гняздо“ Янкі Купалы, ”Пан міністар“ Францішка Аляхновіча, ”Зацюканы апостал“ Андрэя Макаёнка, ”Свінтус грандыёзус“ Кандрата Крапівы.

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Рэжысёр-пастаноўшчык)
Аднакласнікі (Мастацкі кіраўнік)
Беларускія вадэвілі (Пастаноўка, Мастацкі кіраўнік)
Вясёлы Роджар (Мастацкі кіраўнік)
Дарога на Віфлеем (Мастацкі кіраўнік)
Зацюканы апостал (Пастаноўка, Мастацкі кіраўнік)
Казка чароўнага лесу (Мастацкі кіраўнік)
Кот у ботах (Мастацкі кіраўнік)
Кошчын Дом (Кіраўнік пастаноўкі)
Крыху пяшчоты (Пастаноўка, Мастацкі кіраўнік)
Ліса і вінаград (Мастацкі кіраўнік)
Мiхалава зямля (Пастаноўка, Мастацкі кіраўнік)
Майго юнацтва крылы (Інсцэніроўка і пастаноўка, Мастацкі кіраўнік)
Паліяна (Мастацкі кіраўнік)
Царэўна-жабка (Мастацкі кіраўнік)
Таямніца вялікага Гудвіна (Мастацкі кіраўнік)
Прыгоды Бібігона (Мастацкі кіраўнік)
Шытая лялька Рэгедзі Эн (Мастацкі кіраўнік)
Мая маленькая чарадзейка (Мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
Карагод на Новы год (Сцэнічнае ўвасабленне)
Дзюймовачка (Рэжысёр-пастаноўшчык)
Не па сваёй ахвоце лекар (Рэжысёр-пастаноўшчык)

Асобы тэатра