Уладзімір Стэльмах


дырэктар тэатра (1955-1966 гг.)
Студыі БДТ-2 (тэатр імя Я.Коласа)
1955-1966 гг.

Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 (15) ліпеня 1910 года на Брэстчыне — у вёсцы Бушмічы Камянецкага раёна. 3 1928 года ўсё яго жыццё было звязана з тэатрам.

Пасля сканчэння Студыі БДТ-2 (тэатр імя Я.Коласа) у 1930 годзе — актор і адначасова дырэктар Беларускага цэнтральнага тэатра рабочай моладзі ў Мінску, у 1937-1941 гадах — актор, з 1939 года адначасова і загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача.

Працаваў дырэктарам галоўных нацыянальных тэатраў Беларусі: Тэатра імя Якуба Коласа (1943-1945), Тэатра оперы і балета (1945-1947), Тэатра імя Янкі Купалы (1947-1951).

У 1951-1955 гадах працаваў у Міністэрстве культуры БССР начальнікам аддзела тэатраў. У 1954 годзе завочна скончыў Дзяржаўны інстытут тэат-ральнага мастацтва ў Маскве (ГИТИС).

У жніўні 1955 года яму як спрактыкаванаму арганізатару даручаецца заснаванне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дырэктарам якога ён быў да 1966 года ўключна. “Творчы “тандэм” У. Стэльмаха з Л. Мазалеўскай (галоўны рэжысёр у 1955-1961, 1963-1964), які фактычна стварыў і заклаў лепшыя традыцыі сённяшняга Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, застаецца ўзорным і ў лепшым значэнні слова дзелавым у формуле “дырэктар — галоўны рэжысёр” (Бур’ян Б. Талент арганізатара. — ЛіМ. 1977. 16 снеж.).

У 1966-1971 гадах займаў пасаду намесніка старшыні прэзідыўма Беларускага тэатральнага аб’яднання.

Член Саюза пісьменнікаў БССР. Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1930 года. У перыядычным друку публікаваў артыкулы аб надзён¬ных праблемах развіцця сцэнічнага мастацтва, рэцэнзіі на спектаклі прафесійных і самадзейных (народных) тэатраў, тэатральная ўспаміны.

Аўтар п’ес (першая "Шляхі" апублікавана ў 1930 годзе з рэжысёрскімі заўвагамі да пастаноўкі Мікалая Міцкевіча), нарысаў у зборніках. Выдаў кнігі: “Народны артыст СССР Г.П. Глебаў" (1954), "Шляхі беларускага тэатра" (1964, на ўкраінскай мове), "Кранаючы чуткія струны душы" (1966), “Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра" (1973).

Пайшоў з жыцця 27 студзеня 1974 года.

Асобы тэатра