Наталля Анісімава


Артыстка
З 2011 г. – вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на тэатральнай кафедры.
У тэатры працуе з 12 верасня 2013 г.

Наталля Анісімава ўмее ствараць цудоўныя, пластычныя вобразы. Спектакль "Зацюканы апостал" (роля Лялькі), цудоўнае таму падцвярджэнне. З драматычных роляў – самая запамінальна работа ў спектаклі "Сіняя птушка", дзе яна сыграла Міціль.

Нарадзілася 28 чэрвеня 1994 г. у вёсцы Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н).

Была ўдзельніцай узорнага дзіцячага тэатра "На-Дзея".


 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Міціль)

Асобы тэатра