Мікалай Шыйко

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1990).
гал. рэжысёр (1972-1973)
Скончыў Харкаўскі тэатральны інстытут (1962).

Пастаноўкі М. Шыйко адметныя яркай відовішчнасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Вывучае і засвойвае стараітальянскі тэатр, найперш эстэтыку К. Гоцы.

Шыйко Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 24 мая 1938 г. у г. Харкаў (Украіна).
У 1972-1973 гал. рэжысёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.
На сцэне ТЮГа паставіў "Прыгоды Бураціна" паводле А. Талстога (1966), "Зялёная птушка" К. Гоцы, "З любімымі на раставайцеся" А. Валодзіна (1972, прызнаныя лепшымі спектаклямі свайго часу), "Новыя прыгоды Карлсана" паводле А. Ліндгрэн (1973, з У. Рудавым), "Шчаслівыя жабракі" К. Гоцы (1997), "Марныя намаганні кахання" У. Шэкспіра (2006).

Акрамя Бел. рэсп. тэатра юнага гледача працаваў у тэатрах Кіева, Рыгі, Ленінграда, Таліна, Масквы. З 1992 рэжысёр, заг. літ. часткі МХАТа імя А. Чэхава.

Паводле энцыклапедыі "Тэатральная Беларусь"

Асобы тэатра