Мікалай Лявончык


Артыст
Скончыў БДТМІ у 1977 г. Актор тэатра і кіно.
Служыць у Тэатры юнага гледача з 1977 г.

Артыст, вядучы майстар сцэны Лявончык Мікалай Мікалаевіч працуе ў Тэатры юнага гледача з 1979 года.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сыграў каля шасцідзесяці роляў, многія з якіх адзначаны крытыкай, тэатральнай грамадскасцю, гледачамі. 

Сярод лепшых –Певень (”Кошчын дом“ С.Маршака), Томас (”Маленькі лорд Фаўнтлярой“ паводле Ф.Бернэт), Міністр – Голас народу (”Сястра мая Русалачка“ Л.Разумоўскай), Другі  жыхар (”Палачанка“ А.Дударава), Крот (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), доктар Марозаў (”Матылёк“ П.Гладзіліна), Тата (”Шчаўкунчык“ Э.Т.А.Гофмана), Папрышчын (”Запіскі звар’яцелага музыканта“ паводле М.Гогаля), журналіст Скакуна (”Пан Міністар“ Ф.Аляхновіча), Галоўная дамашняя радасць (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), ў паэтычным спектаклі ”Міхалава зямля“ паводле паэмы Якуба Коласа ”Новая зямля” праз ролю Чытальніка выявіў адметны вобраз Міхала. У сааўтарстве з рэжысёрам Н.Башавай-Івановай падрыхтаваў літаратурны і драматургічны матэрыял для спектакля “Апошняя дуэль“ пра жыццё і лёс А.С.Пушкіна, дзе сыграў ролі Лектара-вучонага і Пушкіна.

Зарэкамендаваў сябе як асоба творча адораная, здольная адметна мысліць і шукаць.

Адзначаны медалём Францыска Скарыны (2016 г.).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі Ката Васіля (”Кошчын дом“ С.Маршака), Галоўнай дамашняй радасці (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), Крата (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), Чытальніка-Міхала (”Міхалава зямля“ паводле паэмы Якуба Коласа ”Новая зямля“.

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Галоўная Дамашняя Радасць)
Кошчын Дом (Кот Васіль)
Мiхалава зямля (Ад імя Міхала)
НЕ ПА СВАЁЙ АХВОЦЕ ЛЕКАР (Жаронт, гарадскі галава)

Асобы тэатра