Дзмітрый Абазовік


Артыст
2008-12 гг. – вучоба ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Тэатральны факультэт. "Акцёрскае майстэрства"). 2012-13 гг. – вучоба ў Магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Факультэт мастацтвазнаўства).
У тэатры працуе з 1 кастрычніка 2014 г.

Дзмітрый Абазовік – майстар характарных роляў, сярод якіх асабліва вылучаюцца: Рыгор ("Дзікае паляванне караля Стаха"), Ксёндз ("Майго юнацтва крылы"), Людаед ("Кот у ботах"), Грышка, Геркулес ("Тарас на Парнасе").

Нарадзіўся 19 сакавіка 1986 г. у Магілёве.

Актыўна здымаецца ў кіно і серыялах.

Фільмаграфія:
"Пяць нявест", рэж. Карэн Аганесян. 2011 г.
"Талаш", рэж. Сяргей Шульга. 2011 г.
"Зоннентаў", рэж. Карэн Аганесян. 2012 г.
"Выпрабаванне вернасцю", рэж. Пётр Краценка. 2012 г.
"Паляванне на гаўляйтэра", рэж. Алег Базілаў. 2012 г.
"Паласатае шчасце" т/с., рэж. Ірына Васільева, Аляксандр Канановіч. 2012 г.
"Гарадскія шпіёны", рэж. Дзмітрый Чаркасаў. 2013 г.
"Клянемся абараняць", рэж. Вячаслаў Нікіфараў. 2013 г.
"Яна не магла іначай", рэж. Аляксандр Яфрэмаў. 2013 г. 
"Парфумерша", рэж. Ігар Ройзман. 2013 г.
"Сын бацькі народаў", рэж. Сяргей Гінзбург, Сяргей Шчарбін. 2013 г.
"Добрае імя", рэж. Аляксандр Аравін. 2014 г.
"Каралева прыгажосці", рэж. Карэн Аганесян. 2015 г.
"Непадкупны", рэж. Аляксандр Даруга, Марат Кім. 2015 г.
"У сузор’і Цяльца", рэж. Раман Гапанюк. 2016 г.

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Карагод на Новы год (Дзед Мароз)

Асобы тэатра