З 3 па 28 лютага 2021 года ў Тэатры юнага гледача адкрылася выстава «Андрэй Макаёнак. Тэатр – крыніца майго жыцця», якую прывез у тэатр Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Выстава праводзіцца ў межах сумеснай акцыі «Музей і тэатр побач».
На выставе вы даведаецеся не толькі пра лёсавызначальныя моманты з жыцця і прыход у літаратуру пісьменніка Андрэя Макаёнка, але і пра сцэнічнае жыццё яго п’ес.
Кароткая анатацыя да выставы:
П’есы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры, сталі асновай рэпертуару многіх тэатраў другой паловы ХХ ст. Андрэй Макаёнак працягваў традыцыі сатырычнай драматургіі, прычым рабіў гэта з вялікім поспехам, які прыпадае на 50-80-я гады. Цэлыя тры дзесяцігоддзі камедыі Макаёнка ўзрушвалі душы гледачоў ў Беларусі, на далёкіх абшарах былога Савецкага Саюза – ад Камчаткі і Сахаліна да Прыбалтыкі і Закарпацця, і ў некаторых краінах Цэнтральнай Еўропы. А па такім паказчыку, як колькасць тэатраў, што ставілі ягоныя п'есы, Макаёнак быў абсалютны чэмпіён. Не перастаюць здзіўляць сучаснікаў яго п’есы «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», што з перыядычнасцю з’яўляюцца ў рэпертуарных афішах тэатраў рэспублікі.
У межах выставы праводзіцца акцыя! Умовы для ўдзелу: у перыяд з 3.02.2021 па 28.02.2021 пры наведванні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача разам з квітком Вы атрымліваеце КУПОН на 50% зніжку на наведванне пастаяннай і часовых экспазіцый Музея гісторыі беларускай літаратуры ў перыяд з 1.02.2021 па 12.03.2021.
Увага! на экскурсійнае абслугоўванне зніжка не распаўсюджваецца.
04.03.2021
03.03.2021
27 лютага ў 11:00 і 14:00 замест спектакля «Казкі дзядзькі Якуба» адбудзецца прэм?ера спектакля «Сцяпан — вялікі пан».
26.02.2021
У сувязі з хваробай артысткі спектакль «Сцяпан – вялікі пан» у 11:00 і 14:00 адмяняецца.
22.02.2021
З 23 па 26 лютага ў ТЮГу можна паглядзець усе спектаклі з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі»
17.02.2021
19 лютага ў 19:00 у ТЮГу адбудзецца прэм’ера спектакля «Калі прачнецца Бог...».
17.02.2021
Падрабязней пра праграму «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».
17.02.2021
27 лютага ў 11:00 і 14:00 замест спектакля «Казкі дзядзькі Якуба» адбудзецца прэм′ера спектакля «Сцяпан — вялікі пан».