BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


«Майго юнацтва крылы» аднаўляецца!

28 кастрычніка ў 18.00 адбудзецца паказ адноўленага спектакля «Майго юнацтва крылы» паводле паэмы Аркадзя Куляшова «Хамуціус».

Сцэнічную версію драматычнай паэмы стварыў рэжысёр Уладзімір Савіцкі.

Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны аповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі і сілкуюць нацыю апантанасцю, упэўненасцю, нязломнасцю. Адзін з такіх – кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Канстанцін Каліноўскі.

Назвай драматычнай паэмы «Хамуціус» (1975) зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


24.11.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

27-29 лістапада

Падрабязней ...

19.11.2020

«Палёты ўдваіх» – адкрыты паказ!

На 28 лістапада, 18:00, прыпадае здача спектакля «Палёты ўдваіх» рэжысёра Данііла Філіповіча. Уваход вольны!

Падрабязней ...

18.11.2020

УВАГА! АДМЕНА СПЕКТАКЛЯЎ!

19-22 лістапада

Падрабязней ...

14.11.2020

«Міхалава зямля» – адкрыты паказ!

18 лістапада ў 19:00 у ТЮГу адбудзецца здача спектакля «Міхалава зямля» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Уваход вольны.

Падрабязней ...

13.11.2020

УВАГА! ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ!

З 12 лістапада ў Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым.

Падрабязней ...

13.11.2020

Увага! Змены ў раскладзе!

15 лістапада ў 11:00 і 14:00 спектакль «Вясёлы Роджар» АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...

02.11.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

Падрабязней ...

26.10.2020

Увага! Змены ў раскладзе!

7 лістапада ў 11:00 і 14:00 спектакль “Казкі дзядзькі Якуба” АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...