BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


АДКРЫЦЦЁ ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА

19 верасня ў Тэатры юнага гледача адбудзецца адкрыццё 65-га тэатральнага сезона.

65-ы тэатральны сезон распачнецца ў ТЮГу з прэм’ернага спектакля, музычна-пластычнай фантазіі – “Казкі дзядзькі Якуба”.

 

Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічныя нормы выконваюцца.

 

Анатацыя:

Ну, хлопчыкі, ну, хітруны! Мяркуюць, што цікавей за ўсё ў гульні шмат лётаць і добра біцца, а сяброўку варта прызначыць каралевай – і яна будзе ціхамірна за імі назіраць. Вядома, сяброўка пагаджаецца. Але хутка згадвае ўсё, што ведала пра каралеў і, гуляючы, падначальвае хлопчыкаў сваёй волі. Воля гэтая пакуль ні добрая, ні злая, ды выяўляецца па меры таго, што выдумляюць дзеці…

… У Якуба Коласа не варта шукаць падобны сюжэт – яго прыдумалі ў тэатры. Але ў “Казках жыцця” класік схаваў вялікі сакрэт, які час адкрыць дзецям: наша Зямля – жывая.  І вымагае ад нас абачлівага стаўлення, прыстойных паводзін у любой гульні. Ад жыцця Зямлі залежыць наша жыццё.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.09.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

30 кастрычніка спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха” АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...

23.09.2020

УВАГА! ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ!

2 кастрычніка ў 19.00 у ТЮГу адбудзецца дадатковы паказ спектакля “З нагоды мёртвых душ”.

Падрабязней ...

22.09.2020

ФОТАСПРАВАЗДАЧА З АДКРЫЦЦЯ СЕЗОНА 2020

19 верасня ў ТЮГу распачаўся 65-ы тэатральны сезон.

Падрабязней ...

11.09.2020

МНС нагадвае: што рабіць, калі апынуліся ў натоўпе?

У сучасным вялікім горадзе чалавек нярэдка апынаецца ў месцах масавага збору людзей. Шмат публікі часта збіраецца на парады і шэсці, на канцэрты і выступы зорак эстрады, на спартовыя спаборніцтвы, а таксама ў клубах, метро, на прыпынках грамадскага транспарту.

Падрабязней ...

30.08.2020

Мабільнае прыкладанне «МЧС Беларуси: Помощь рядом»

Не так даўно супрацоўнікі МНС вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях.

Падрабязней ...

17.08.2020

17 жніўня стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі -- дзеці!»

Колькі часу трэба дзіцяці, каб выцягнуць з шафы запалкі? Увамкнуць электрапрыбор? Альбо знікнуць з вачэй і запаліць вогнішча?

Падрабязней ...

04.08.2020

МНС нагадвае: як у лес сабрацца, каб не згубіцца

Падрабязней ...

30.06.2020

ТЮГ ВІНШУЕ З ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ!

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней ...