BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


17 жніўня стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі -- дзеці!»

Колькі часу трэба дзіцяці, каб выцягнуць з шафы запалкі? Увамкнуць электрапрыбор? Альбо знікнуць з вачэй і запаліць вогнішча?

На гэтыя і падобныя пытанні маецца толькі адзін слушны адказ: калі бацькі ўважліва сочаць за сваім дзіцем і не пакідаюць яго без нагляду, час для гэткіх «здзяйсненняў» не надыходзіць.

На жаль, статыстыка даводзіць, што бальшыню «вогненных» траўмаў, атрыманых дзецьмі, складаюць дзве прычыны: цікаўнасць і недагляд з боку дарослых. І калі спазнаваць свет маленькаму чалавеку не забароніш, дык загадзя паклапаціцца пра бяспеку па сілах кожнаму.

Менавіта з гэтай мэтай з 17 жніўня да 10 верасня па ўсёй рэспубліцы ў два этапы адбудзецца прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!», скіраваная на прыцягненне ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі безнаглядных дзяцей ад пажараў.

У ёй возьмуць удзел актывісты БМГАВП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ды іншых зацікаўленых арганізацый, а таксама сродкаў масавай інфармацыі. Будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, друкавацца артыкулы, адпаведная  інфармацыя запануе ў радыёэфіры.  

Першы этап,  17- 31 жніўня.

Асноўнай мэтавай аўдыторыяй, на якую скіруюць свае сілы ратавальнікі, зробяцца бацькі. Два апошнія летнія тыдні лета -- самы актыўны перыяд падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.  Анлайн-  і афлайн ім варта нагадваць пра тое, як важна  навучыць малодшае  пакаленне правілам бяспекі. Прыкладам, у аддзелах дзіцячай вопраткі буйных гандлёвых цэнтраў ды  ў іншых гандлёвых установах на манекенах або вешалках з'явяцца камплекты баявога адзення ратавальніка дзіцячых памераў, а ў аддзелах канцылярскіх прыладаў -- агнягасільнікі да аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.  Інспектары МНС  сустрэнуць пакупнікоў як эксперты  і раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, якім варта навучыць дзяцей.

Новы фармат работы --  прапанова кожнаму ахвочаму здаць «Іспыт па бяспецы», распрацаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды сёлета.  «Сертыфікат аб праходжанні іспыту» зробіцца доказам моцных ведаў у галіне бяспекі.  

Другі этап будзе доўжыцца з 1 па 10 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў зробяцца адукацыйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама месцы масавага збору людзей. Так, у школах дзеці паўдзельнічаюць у тэматычных «Уроках бяспекі»,  настаўнікі атрымаюць інструктажы, а бацькі сустрэнуцца для правядзення прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў.  Працоўным калектывам інспектары таксама нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі праз гутаркі, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках.  

Прыхільнікі сацыяльных сетак таксама не застануцца без увагі: цягам усёй акцыі яны змогуць не толькі дадаць у сваю стужку новыя  фотаздымкі, але і зрабіцца мясцовымі «зоркамі бяспекі»: трэба выкладаць у сацыяльных сетках кадры з мерапрыемстваў з адмысловымі хештегами

# ВцентреВНИМАНИЯдети

# ДневникБезопасности

 # РодителиЗАбезопасность.

Лепшыя публікацыі знойдуць сваё месца ў рэгіянальных супольнасцях МНС і атрымаюць порцыю «падабаек» ад падпісчыкаў.

Трымайце руку на пульсе бяспекі!

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.09.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

30 кастрычніка спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха” АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...

23.09.2020

УВАГА! ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ!

2 кастрычніка ў 19.00 у ТЮГу адбудзецца дадатковы паказ спектакля “З нагоды мёртвых душ”.

Падрабязней ...

22.09.2020

ФОТАСПРАВАЗДАЧА З АДКРЫЦЦЯ СЕЗОНА 2020

19 верасня ў ТЮГу распачаўся 65-ы тэатральны сезон.

Падрабязней ...

11.09.2020

МНС нагадвае: што рабіць, калі апынуліся ў натоўпе?

У сучасным вялікім горадзе чалавек нярэдка апынаецца ў месцах масавага збору людзей. Шмат публікі часта збіраецца на парады і шэсці, на канцэрты і выступы зорак эстрады, на спартовыя спаборніцтвы, а таксама ў клубах, метро, на прыпынках грамадскага транспарту.

Падрабязней ...

30.08.2020

Мабільнае прыкладанне «МЧС Беларуси: Помощь рядом»

Не так даўно супрацоўнікі МНС вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях.

Падрабязней ...

27.08.2020

АДКРЫЦЦЁ ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА

19 верасня ў Тэатры юнага гледача адбудзецца адкрыццё 65-га тэатральнага сезона.

Падрабязней ...

04.08.2020

МНС нагадвае: як у лес сабрацца, каб не згубіцца

Падрабязней ...

30.06.2020

ТЮГ ВІНШУЕ З ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ!

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней ...