BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


МНС нагадвае: як у лес сабрацца, каб не згубіцца

Штогод з надыходам сезону грыбоў і ягад людзі губляюцца ў лесе. Статыстыка сведчыць: яны выходзяць з дома на некалькі гадзін і не ўяўляюць, што патрапяць затрымацца ў лесе не на адны суткі.

Як сабрацца ў лес, каб пазбегнуць экстрэмальных сітуацый?

Па-першае, не варта адпускаць ў грыбы і ягады людзей сталага веку без суправаджэння: не ўсе яны добра арыентуюцца на мясцовасці, але шмат хто дрэнна чуе і бачыць, шмат каго ў самы непрыдатны момант можа падвесці здароўе.

Па-другое, збіраючыся ў лес, паведамляйце пра гэта блізкім людзям -- і меркаваны маршрут, і прыкладны час знаходжання; своечасова інфармуйце іх, калі планы змяніліся.

Па-трэцяе, абавязкова вазьміце з сабой насілкаваны мабільны тэлефон, запалкі, нож, компас, ліхтарык, карту раёна, пітную ваду, невялікі запас прадуктаў і лекі.

Па-чацвёртае, апранайцеся як мага больш заўважна (ярка). Пажадана не выпраўляцца ў лес на самоце і хадзіць у грыбы ў першай палове дня.

 

Перш як паглыбіцца ў лес, звярніце ўвагу на сонца і запомніце, з якога боку яно знаходзіцца. Дапусцім, сонца справа. Калі будзеце выходзіць з лесу ў тым самым кірунку, сонца мусіць быць злева. Уявім, што вы затрымаліся ў лесе больш за гадзіну – тым часам сонца перамясцілася ўправа (праз кручэнне Зямлі). Калі будзеце выходзіць з лесу па сонцы, дадаткова адхіліцеся налева на 15 градусаў. Яшчэ гадзіна ў лесе --  яшчэ 15 градусаў  (і так па 15 градусаў праз кожную гадзіну).

 

Калі вы заблукалі ў лесе, перадусім неабходна зарыентавацца на мясцовасці, вызначыць, дзе можна знайсці ваду і агонь, як абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег. Калі ў вас з сабой мабільны тэлефон, набярыце службу ратавання 101 або 112 і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце.

Калі апынуліся ў лесе без компаса і тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, спыніцеся і супакойцеся. Па магчымасці піце ваду і рухайцеся да мэты. Галоўнае для вас -- выйсці да людзей, таму важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб'ектаў, ідзіце ўздоўж і абавязкова знойдзеце людзей. Калі на шляху сустрэлася ручаіна або рака, ідзіце па цячэнні ўніз – яны заўсёды прывядуць да людзей. Прыслухайцеся: шум транспартных сродкаў чуваць за 3-4 км, сабачы брэх -- за 2-3 км, бразгат цягніка -- за 10 км, ідзіце на гук.

Не варта выбірацца з лесу ноччу: на сутонні лепш займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу. Для гэтага прыдасца яміна ад дрэва, вывернутага з коранем (вывараць). З галінак зрабіце прытулак накшталт будана і подсціл з падручных матэрыялаў. Пра барацьбу з холадам: аркуш газеты, засунуты пад адзенне, паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі самы эфект дасць і лістота, наладаваная пад адзенне. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, хто выправіцца на пошукі, абавязкова вас заўважылі -- пакіньце на кусце шапку, брыль, насоўку або аркуш паперы, абламайце галінкі, каб любым чынам прыцягнуць увагу.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.09.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

30 кастрычніка спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха” АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...

23.09.2020

УВАГА! ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ!

2 кастрычніка ў 19.00 у ТЮГу адбудзецца дадатковы паказ спектакля “З нагоды мёртвых душ”.

Падрабязней ...

22.09.2020

ФОТАСПРАВАЗДАЧА З АДКРЫЦЦЯ СЕЗОНА 2020

19 верасня ў ТЮГу распачаўся 65-ы тэатральны сезон.

Падрабязней ...

11.09.2020

МНС нагадвае: што рабіць, калі апынуліся ў натоўпе?

У сучасным вялікім горадзе чалавек нярэдка апынаецца ў месцах масавага збору людзей. Шмат публікі часта збіраецца на парады і шэсці, на канцэрты і выступы зорак эстрады, на спартовыя спаборніцтвы, а таксама ў клубах, метро, на прыпынках грамадскага транспарту.

Падрабязней ...

30.08.2020

Мабільнае прыкладанне «МЧС Беларуси: Помощь рядом»

Не так даўно супрацоўнікі МНС вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях.

Падрабязней ...

27.08.2020

АДКРЫЦЦЁ ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА

19 верасня ў Тэатры юнага гледача адбудзецца адкрыццё 65-га тэатральнага сезона.

Падрабязней ...

17.08.2020

17 жніўня стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі -- дзеці!»

Колькі часу трэба дзіцяці, каб выцягнуць з шафы запалкі? Увамкнуць электрапрыбор? Альбо знікнуць з вачэй і запаліць вогнішча?

Падрабязней ...

30.06.2020

ТЮГ ВІНШУЕ З ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ!

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней ...