BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


"ВАДЭВІЛІ" НА “ДУКОРСКАЙ БРАМЕ-2020”

4 ліпеня Тэатр юнага гледача пакажа спектакль “Беларускія вадэвілі” на свяце ў музейнаму комплексу "Дукорскі маёнтак".

4 ліпеня ў 16.00 спектакль ТЮГа “Беларускія вадэвілі” па творах Братоў Далецкіх і Міхася Чарота можна паглядзець на свяце “Дукорская Брама-2020”, прысвечанаму дню народзінаў музейнага комплексу "Дукорскі маёнтак". Расклад мерапрыемстваў і інфармацыю пра трансфер на свята глядзіце тут.

 

БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ 16+

Жарты на дзве дзеі з антрактам

 

Два кур'ёзныя выпадкі – увогуле, нічога страшнага, недарэчных памылак на дзень можа выдаць з дзясятак – калі б гаворка не ішла пра такую  важную справу як жаніцьба.

 

Два няўдачлівыя жаніхі, і ў кожнага – свая праблема. Адзін заблытаўся ў нявестах і ледзь не апынуўся пад вянцом з той, якая хоць і багатая, але, мякка кажучы, не вельмі маладая. Заблытаўся сам і астатніх збіў з панталыку, закруціўшы неверагодны клубок непаразуменняў і камічных недарэчнасцяў. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не прадпрымальнасць красуні-пакаёўкі і няшчасны выпадак з ...уласнай старой кабылай!

 

Другому жаніху і зусім вяселля не згуляць, каб не хітрамудры план ягонае матулі. Разлад паміж Мантэкі і Капулеці – дзіцячыя гульні ў параўнанні з падкопамі, на якія здольныя добрыя суседзі ў нашай вёсцы пачатку мінулага стагоддзя! Так што не толькі жаніцьба, але нават простае спатканне закаханых Зоські ды Саўкі праз бацькоўскія сваркі было абсалютна невыканальнай місіяй. Зрэшты, трохі хітрасці плюс згублены лапаць – і ўсё завяршаецца шчаслівым фіналам. Як і належыць у вадэвілі.

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


23.09.2020

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

30 кастрычніка спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха” АДМЯНЯЕЦЦА.

Падрабязней ...

23.09.2020

УВАГА! ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ!

2 кастрычніка ў 19.00 у ТЮГу адбудзецца дадатковы паказ спектакля “З нагоды мёртвых душ”.

Падрабязней ...

22.09.2020

ФОТАСПРАВАЗДАЧА З АДКРЫЦЦЯ СЕЗОНА 2020

19 верасня ў ТЮГу распачаўся 65-ы тэатральны сезон.

Падрабязней ...

11.09.2020

МНС нагадвае: што рабіць, калі апынуліся ў натоўпе?

У сучасным вялікім горадзе чалавек нярэдка апынаецца ў месцах масавага збору людзей. Шмат публікі часта збіраецца на парады і шэсці, на канцэрты і выступы зорак эстрады, на спартовыя спаборніцтвы, а таксама ў клубах, метро, на прыпынках грамадскага транспарту.

Падрабязней ...

30.08.2020

Мабільнае прыкладанне «МЧС Беларуси: Помощь рядом»

Не так даўно супрацоўнікі МНС вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях.

Падрабязней ...

27.08.2020

АДКРЫЦЦЁ ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА

19 верасня ў Тэатры юнага гледача адбудзецца адкрыццё 65-га тэатральнага сезона.

Падрабязней ...

17.08.2020

17 жніўня стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі -- дзеці!»

Колькі часу трэба дзіцяці, каб выцягнуць з шафы запалкі? Увамкнуць электрапрыбор? Альбо знікнуць з вачэй і запаліць вогнішча?

Падрабязней ...

04.08.2020

МНС нагадвае: як у лес сабрацца, каб не згубіцца

Падрабязней ...